ПАЖАР Ў БУДСЛАВЕ. ГАРЫЦЬ ГАЛОЎНАЯ СВЯТЫНЯ БЕЛАРУСІ

Пажар у Будславе. Гарыць галоўная святыня Беларусі

Раніцай 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай на даху ўзнікла ўзгаранне. Пажарныя прыбылі на месца здарэння. Вернікаў заклікаюць да малітвы.

Як паведаміў Catholic.by пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік, Найсвяцейшы Сакрамэнт і абраз Маці Божай Будслаўскай адразу пасля з’яўлення дыму былі вынесены ў бяспечнае месца.

З дапамогаю валанцёраў з касцёла таксама было вынесена ўсё, што толькі магчыма: літургічныя праналежнасці, абразы, кнігі і іншыя пераносныя рэчы.

З Газы (Астравецкі раён) у Будслаў былі скіраваны дадатковыя пажарныя разлікі, у распараджэнні якіх маюцца пажарныя драбіны вялікай даўжыні для тушэння даху на высокіх будынках.

Каля 10-й гадзіны дах над цэнтральнай навай будслаўскага касцёла цалкам знішчаны агнём і абрынуўся. Працягвае гарэць дах над бакавымі навамі. Усярэдзіне вялікае задымленне, абрынуўся адзін з жырандоляў.

Каля 11-й гадзіны пажар у Нацыянальным Санктуарыі быў патушаны.

Крыніца Catholic.by

Маці Божая Будслаўская — апякунка Цэнтра Дапамогі Жыццю, маліся за нас і выбачай нас.

Контактные данные
  • Адрес: 230001, Республика Беларусь, г.Гродно, ул. Лелевеля 12, каб. 39
  • Электронная почта:
    life-care-center@yandex.by
  • Телефон: 8(0152) 39-13-13, +375 (29) 881-82-34
  • Режим работы: понедельник - пятница с 8.00 до 17.00 (обед с 13.00 до 14.00). Если вы запланировали визит к нам, пожалуйста, сообщите об этом заранее
Реквизиты
  • Социально-благотворительное учреждение "Центр Помощи Жизни"
  • Номер свидетельства: 0131510
  • Наименование органа: Гродненский городской исполнительный комитет
  • Дата регистрации: 5 мая 2017
  • УНП: 591025031
  • р/с BY03 BLBB 3015 0591 0250 3100 1001 Дирекция ОАО "Белинвестбанк" по Гродненской области код банка: BLBBBY2X
Мы в социальных сетях
Пожертвовать